2022

студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань
500 гадоў з часу стварэння (1522) Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Выданне “Малой падарожнай кнігі”
250 гадоў з часу ўтварэння (1772) Магілёўскай губерні (існавала ў 1772 – 1778 гг. і 1802 – 1919 гг.)
150 гадоў з часу адкрыцця (1872) Полацкай настаўніцкай семінарыі (з 1912 г. імя Я.П.Кульнева, існавала па 1918 г.)
150 гадоў з часу адкрыцця (1872) у Мінску адзінага ў Беларусі вучылішча арганістаў (існавала па 1897 г.)
150 гадоў з пачатку вытворчасці (1872) паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы (з 1877 г. таварыства “Добрушская папяровая фабрыка”, з 1922 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, з 1951 г. цэлюлозна-папяровы камбінат “Герой працы”, з 1976 г. Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”, цяпер Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы” адкрытага акцыянернага таварыства “Кіруючая кампанія холдынга “Беларускія шпалеры”)
150 гадоў назад (1872) заснавана чыгуначная станцыя Асіповічы Лібава-Роменскай чыгункі
150 гадоў назад нарадзіўся Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872 – 1957), беларускі і рускі жывапісец-пейзажыст, народны мастак Беларусі, народны мастак Расіі
125 гадоў з часу заснавання (1897) у Віцебску школы-майстэрні Ю.Пэна (існавала па 1918 г.)
125 гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек
125 гадоў назад (1897) праводзіўся першы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якому на тэрыторыі Беларусі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек
100 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (заснавана як аб’яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, з 1926 г. Беларуская дзяржаўная бібліятэка, з 1932 г. імя У.І.Леніна, з 1992 г. сучасная назва)
100 гадоў з часу заснавання (1922) Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (заснавана як Беларуская кніжная палата пры Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэцы, з 1977 г. самастойная ўстанова ў сістэме Дзяржкамдруку Беларусі, да 1992 г. называлася Дзяржаўная кніжная палата Беларусі)
100 гадоў з часу заснавання (1922) у Вільні Беларускай драматычнай майстроўні, аматарскай тэатральнай студыі (існавала да 1925 г.)
100 гадоў назад (1922) у Мінску адкрылася першая ў Беларусі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі
100 гадоў з часу стварэння (1922) сталярнай майстэрні ў Бабруйску (з 1926 г. мэблевая фабрыка імя С.М.Халтурына, у 1971 – 1990 гг. у вытворчым аб’яднанні “Бабруйскдрэў”, з 1992 г. народнае аб’яднанне “Бабруйскмэбля”, з 2000 г. закрытае акцыянернае таварыства “Бабруйскмэбля”)
100 гадоў назад (1922) у Радашковічах пачала працаваць беларуская гімназія імя Ф.Скарыны (існавала па 1928 г.)
75 гадоў назад (1947) уступіў у лік дзеючых Маладзечанскі ліцейна-механічны завод (з 1958 г. Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Маладзечанскі станкабудаўнічы завод”)
75 гадоў з часу заснавання (1947) Мінскага мастацкага вучылішча (з 1969 г. імя А.К.Глебава, цяпер Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава)
75 гадоў назад (1947) створана рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства “Веды”, грамадская асветная арганізацыя (першапачаткова існавала ў складзе Усесаюзнага таварыства “Веды”)
75 гадоў назад (1947) уведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тонкасуконнага камбіната (з 1981 г. Мінскае вытворчае тонкасуконнае аб’яднанне, з 1993 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Сукно”)
75 гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж)
75 гадоў назад (1947) заснаваны Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум (з 1965 г. Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, цяпер Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж)
75 гадоў з часу заснавання (1947) у Скідзелі Беларускага цукровага камбіната (заснаваны на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Беларускага цукровага завода, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Скідзельскі цукровы камбінат”)
50 гадоў назад (1972) на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва “Беларусь” створана выдавецтва “Мастацкая літаратура”
50 гадоў з часу стварэння (1972) Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, незалежнай грамадскай арганізацыі, якая спрыяе развіццю гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных сувязей Беларусі з замежнымі краінамі
50 гадоў назад (1972) пачаў сваю работу Бабруйскі шынны камбінат (з 1976 г. вытворчае аб’яднанне “Бабруйскшына”, з 1991 г. “Белшына”, з 2000 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Белшына”)
25 гадоў назад (1997) у Мінску заснаваны Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (адкрыты ў 1998 г., цяпер Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь)

Далей >>