У БелНДІДАС выйшаў 7 выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка

У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выйшаў 7 выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка.

У сёмым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» друкуюцца матэрыялы па археаграфіі, архівазнаўстве, крыніцазнаўстве, кадыкалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, генеалогіі і гісторыі дзяржаўных устаноў. Публікуюцца дакументы па старажытна-сярэднявечнай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў, інфармацыя пра дзейнасць Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству і іншыя матэрыялы.
Прызначаны для спецыялістаў і аспірантаў-гісторыкаў, філолагаў, архівістаў, краязнаўцаў.

Кошт 1 экзэмпляра 14 000 рублёў
Звяртацца па тэлефонах 286 75 18, 286 75 27