13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

13 верасня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах».

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта М.П.Варабей, галоўны архівіст НГАБ У.М.Дзянісаў.

Аўтар кнігі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакуметаў НГАБ, кандыдат гістарычных навук М.А.Волкаў распавёў прысутным аб працы над кнігай, характары захоўваемых у НГАБ дакументаў, найбольш цікавых знаходках.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, гістарычных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.Танка і іншыя.

Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі горада Слуцка з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

Прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

Прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

Прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»

Прэзентацыя навуковага выдання «Слуцк на старых планах»