На працягу ліпеня 2017 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва адкрыў 3 выставы

На працягу ліпеня 2017 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва адкрыў 3 выставы.

13 ліпеня ў чытальнай зале архіва-музея адбылося адкрыццё выставы “Мой брат”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Міцкевіча (Антося Галіны), беларускага пісьменніка, перакладчыка, педагога і грамадскага дзеяча, малодшага брата Якуба Коласа. Ініцыятарам і арганізатарам выставы выступіла ўнучка Якуба Коласа, старшыня ГА “Дзіцячы фонд духоўнага і культурнага адраджэння “САКАВІК” Марыя Міцкевіч

14 ліпеня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) у сувязі з правядзеннем VII З’езда беларусаў свету адбылося адкрыццё выставы “Зора і Вітаўт” да 90-х угодкаў беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеляў. Выстава арганізавана Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і мастацкай галерэяй “Універсітэт культуры” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (выстава адкрыта для наведвання да 25 ліпеня).

Падчас правядзення VII З’езда беларусаў свету, што адбываўся 15-16 ліпеня ў Мінску, экспанавалася выстава “За пчалою Скарыны: друкаваная спадчына беларускай эміграцыі на Захадзе”, зробленая на падставе фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.