У БелНДІДАС выдана манаграфія «Клецк X-XVIII стст.: матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада»

У БелНДІДАС выдана манаграфія загадчыка аддзела археаграфіі, кандыдата гістарычных навук Валерыя Сямёновіча Пазднякова «Клецк X-XVIII стст.: матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада».

У манаграфіі на падставе археалагічных і пісьмовых крыніц рэканструіруецца гісторыя Клецка X-XVIII стст., прасочваецца яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, рамяство, сельская гаспадарка, гандлёвыя сувязі, культурнае жыццё яго жыхароў. Манаграфія багата ілюстравана.

Разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, архівістаў, археографаў, археологаў, а таксама краязнаўцаў, студэнтаў, аспірантаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Па пытанням набыцця манаграфіі В.С.Пазднякова «Клецк X-XVIII стст.: матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада» просьба звяртацца па адрасу: ул. Крапоткіна, д. 55, каб. 16, 220002, г. Мінск, па тэлефоне/факсу: (017) 286 75 19 (панядзелак – чацверг з 9.00 да 13.18 и з 14.00 да 17.00; пятніца да 16.00).