Беларускаму боку перададзены копіі архіўных дакументаў з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан

31 мая ў г. Мінску кіраўнік Упраўлення дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы Дэпартамента архіўнай справы і дакументацыі Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Карсакбаева Гульзіра Елібаеўна перадала беларускаму боку копіі архіўных дакументаў з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан. Перададзеныя копіі дакументаў адносяцца да гісторыі Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра (БДТ-2) (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў цёпла прыняты і працаваў у Казахстане, а таксама дакументы, якія адлюстроўваюць творчую дзейнасць народнай артысткі СССР Александроўскай Ларысы Пампееўны ў час эвакуацыі ў г. Алматы.

Выяўленне дакументаў праводзілася ў адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю паміж Дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушкам сумесна з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г.В. Запартыка і Генеральным дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Казахстан Л.С. Актаевай.