21 снежня 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “З народам на мове душы размаўляў…” да 125-годдзя з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава

21 снежня 2015 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “З народам на мове душы размаўляў…” да 125-годдзя з дня нараджэння Мікалая Ільіча Аладава,таленавітага і самабытнага кампазітара, грамадскага дзеяча, дырыжора, аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы і музычнай адукацыі.

М.І.Аладаў адыграў значную ролю ў развіцці нацыянальнай культуры. За 50 гадоў педагагічнай працы ў Белмузтэхнікуме і кансерваторыі падрыхтаваў цэлую плеяду вядомыхкампазітараў У.Алоўнікава, А.Багатырова, Р.Бутвілоўскага, І.Кузняцова, Ф.Пыталева, Н.Сакалоўскага, В.Яфімава і інш., музыказнаўцаў С.Нісневіч, Д.Жураўлёва, Г.Куляшову, Р.Сергіенка, М.Шыманскага і інш., музыкантаў І.Жыновіча, А.Русака, М.Бергера і інш. Фанатычна любячы музыку, стварыў больш 500 твораў у розных жанрах: яму належаць дзьве оперы– “Тарас на Парнасе” і “Андрэй Касценя”, араторыя, кантаты, 10 сімфоній, камерна-інструментальныя і вакальныя цыклы. Зрабіў вялікі ўнёсак ў збор і апрацоўку беларускіх народных песень, мелодыі якіх зрабілі непаўторнай яго музычную мову.

Успамінамі пра асобу і творчасць Мікалая Аладава падзяліліся яго дачка, прафесар Акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства Радаслава Аладава, а таксама музыказнаўца Алена Саламаха. Пра каштоўны ўклад кампазітара ў скарбонку беларускай музыкі казалі пісьменнік, даследчык і бард Аляксандр Вашчанка, дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка. АўтарвыставыТаццянаКекелевараспавялапрадакументы, якіясклаліэкспазіцыю. А гэта –рукапісы, нотныявыданні, лісты і службовыядакументы, фотаздымкі,штозахоўваюцца як у асабістымфондзесамога М. Аладава і яго жонкі, так і ў фондахіншыхдзеячаў культуры і мастацтва.