28 красавіка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча з дырэктарам Інстытута Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (г.Вашынгтон, ЗША) Мэцью Ражанскім

28 красавіка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І. і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яцэвіча Д.У. з дырэктарам Інстытута Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (г.Вашынгтон, ЗША) Мэцью Ражанскім.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні захавання дакументальнай гістарычнай спадчыны. Мэцью Ражанскі быў азнаёмлены з гісторыяй і фондамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.