БелНДІДАС выдадзены крыніцазнаўчы дапаможнік «Помнікі права Беларусі XIV – XVI стст. (агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній)»

Вокладка манаграфііБелНДІДАС выдадзены крыніцазнаўчы дапаможнік «Помнікі права Беларусі XIV – XVI стст. (агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній)».

У кнізе змешчана інфармацыя пра асноўныя помнікі права Беларусі XIV – XVI стст. (агульназемскія прывілеі і акты дзяржаўных уній), якая ўключае звесткі пра захаванасць арыгіналаў актаў і копій, публікацыі, пераклады, гістарычную літаратуру. Прыведзены тэксты і пераклады на беларускую мову некаторых прывілеяў і актаў ўній. Кніга ілюстравана фотаздамкамі актаў і старадрукаў, малюнкамі пячатак.

Выданее прызначана для архівістаў, археографаў, правазнаўцаў, гісторыкаў, студэнтаў.

Кошт экзэмпляру без рассылкі — 155 000 рублеў, з рассылкай па пошце — 175 000 рублеў.

Па пытанням набыцця просьба звяртацца па адрасу: ул. Крапоткіна, 55, каб. 15, 220002, г. Мінск ці па тэлефоне: (017) 286 02 05.