Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у V Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прыняў удзел у V Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў, прысвечанай тэме сучаснай мастацкай адукацыі дзяцей і моладзі. Канферэнцыя прайшла ў Мінску з 5 па 7 лютага 2014 г. Удзел у ёй узялі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Чэхіі і Польшчы.
З дакладам пра заснавальніцу беларускай школы графікі А. Паслядовіч і яе спадарожніка па жыцці і творчасці, жывапісца В. Сахненку выступіла Вераніка Мусвідас, загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ. Пад час выступлення была прэзентаваная электронная выстава твораў, аўтографаў, фотаздымкаў і асабістых дакументаў з фонду мастакоў-педагогаў Аляксандры Ануфрыеўны Паслядовіч і Віктара Іванавіча Сахненкі.