18 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Барыса Віктаравіча Платонава

18 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылася вечарына, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння выдатнага акцёра беларускага тэатра імя Я. Купалы, народнага артыста СССР Барыса Віктаравіча Платонава. Яе распачала дырэктар Г. В. Запартыка. На вечарыне выступілі госці – пляменнік артыста Аляксей Аляксеевіч Платонаў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Пятроўна Зубкова, актрыса Ала Пятроўна Доўгая, захавальніца архіва Купалаўскага тэатра Клара Леанідаўна Мізгайла, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі пра майстра беларускай сцэны.

Вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея Н. Г. Сакалоўская адкрыла выставу, прысвечаную гэтай знамянальнай падзеі.