29 студзеня ў краме «Прэзентацыя» адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.»

Зборнік дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)»29 студзеня ў краме «Прэзентацыя» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI ст.», падрыхтаванага Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, гістарычнага факультэта БДУ, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Складальнікі зборніка – загадчыца аддзела старажытных актаў В.У.Бабкова, галоўны палеограф А.Ф.Аляксандрава, галоўны архівіст І.М.Бобер – распавялі прысутным аб працы над кнігай, спецыфіцы складання актавых кніг другой паловы XVI ст., найбольш цікавых момантах у рабоце з тастаментамі.

Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Л.У.Языковіч, загадчык сектара крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б.Доўнар, загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы В.С.Пазднякоў.

На фотаздымку – злева направа: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Т.У.Бялова, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч.

Злева направа: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Т.У.Бялова, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч