5 кастрычніка 2012 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся Х Архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста

5 кастрычніка 2012 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся Х Архіўныя чытанні, прымеркаваныя да Дня архівіста. Асноўная тэма чытанняў – археаграфічная дзейнасць, праблемы фандзіравання і выдання дакументальнай спадчыны славутага гісторыка, археографа, мовазнаўца І.І. Грыгаровіча, якому ў верасні 2012 года споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння. Гэтая тэма прагучала ў дакладах М. Шумейкі, В. Івановай, Г. Запартыкі, Т. Кекелевай і інш. Другі блок пытанняў, які разглядалі ўдзельнікі канферэнцыі: дакументы па гісторыі літаратуры і мастацтва ў архівах, музеях і бібліятках Беларусі і замежжа. Сярод дакладчыкаў – В. Гарбачова, А. Ермачэнкава, У. Кулажанка, Г. Кажамякін, В. Жыбуль.

Пад час чытанняў была адкрыта кніжна-дакументальная выстава “Ne frustra videor vixisse” (“Здаецца, не дарэмна пражыў”), прысвечаная І.І. Грыгаровічу.