29 сакавіка 2011 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў адзначыў свой юбілей

29 сакавіка 2011 года Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, які займае асобае месца сярод архіўных устаноў Беларусі і з’яўляецца адзіным у рэспубліцы сховішчам аўдыёвізуальных дакументаў, адзначыў свой слаўны юбілей.

70 гадоў назад, у 1941 г. Саветам Народных Камісараў СССР была прынята пастанова аб стварэнні Дзяржаўнага архіўнага фонду і сеткі архіўных устаноў Саюза ССР. Ад гэтай даты і вядзе адлік часу архіў кінафотафонадакументаў. Згодна з актам уліку ад 1 мая 1948 г. у архіве захоўвалася ўсяго 6530 фотадакументаў (негатываў і пазітываў). Для параўнання, зараз у фондах архіва захоўваецца звыш 250 тысяч фотадакументаў, 37 тысяч адзінак кінадакументаў, каля 15 тысяч фонадакументаў.

Архіў захоўвае каштоўнейшыя фота і каінадакументы, якія расказваюць аб гісторыі нашай краіны.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў – гэта буйнейшы збор унікальных дакументаў і навукова-даследчая ўстанова, якая займаецца камплектаваннем, захаваннем, апісаннем і выкарыстаннем дакументаў. Архіў з’яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый, сімпозіумаў, метадычных семінараў.