Супрацоўнікі аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама адкрылі выстаўку геральдычных сімвалаў вобласці

Напрыканцы лютага супрацоўнікі аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама ўрачыста адкрылі выстаўку геральдычных сімвалаў вобласці ў цэнтральнай бібліятэцы г. Полацка імя Ф. Падчас геральдычнай выстаўкі ў абласной бібліятэцыСкарыны. Выстаўлена 37 гербоў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебшчыны. Іх каляровыя выявы, спецыяльна зробленыя ў абласной друкарні, узяты пад шкло ў багетныя рамкі. А пачынаецца экспазіцыя з выявы галоўнага геральдычнага сімвала краіны – Герба Рэспублікі Беларусь.

У прадстаўлены збор геральдычных сімвалаў увайшоў герб вобласці, а таксама ўсе гербы гарадоў абласнога падпарадкавання, раёнаў, гарадскіх пасёлкаў. Сярод іх, дарэчы, і герб вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна. Гэта пакуль адзіная вёска на Віцебшчыне, якая ў 2009 годзе займела свой геральдычны сімвал.

Прадстаўленныя гербы ў свой час былі зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў, а таксама зацверджаны трыма Выдадзены ў снежні 2010 года гербоўнік вобласці “Геральдычны вянок Віцебшчыны”Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як заўважыў пры адкрыцці выстаўкі начальнік аддзела па архівах і справаводству С.В. Рублеўскі, работа па распрацоўцы і зацвярджэнню геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак вобласці не мае перапынку. Цяпер, дарэчы, праходзіць устаноўленую заканадаўствам экспертызу падрыхтаваны аддзелам праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па зацвярджэнню пяці гербоў і адзінаццаці флагаў. У адпаведнасці з планам работы колькі населеных пунктаў прыступяць да распрацоўкі сваіх геральдычных сімвалаў у 2011 годзе.

Падчас адкрыцця выставы бібліятэцы быў падораны гербоўнік вобласці
“Геральдычны вянок Віцебшчыны”, які выйшаў у свет у снежні 2010 года. Супрацоўнікі аддзела разглядаюць новае выданнеВыявы гербоў, якія змешчаны ў гэтай добра аддрукаванай кнізе, па сутнасці, паўтарае, толькі ў другой форме, адкрытая выстаўка.

Яна ўжо, можна сказаць, робіцца перасоўнай. У маі мінулага года выявы гербоў Віцебшчыны выстаўляліся ў абласной бібліятэцы імя Леніна ў Віцебску.

Аддзел па архівах і справаводству плануе падоўжыць ейны далейшы рух па вобласці і правесці аналагічныя выстаўкі ў Оршы і Глубокім, дзе таксама знаходзяцця Занальныя дзяржаўныя архівы.