15 верасня 2009 г. у канферэнц-зале НАРБ адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў у дзвюх кнігах «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі… Верасень 1939 г. – 1956 г.»

15 верасня 2009 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася прэзентацыя выдадзенага да 70-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР зборніка дакументаў і матэрыялаў у дзвюх кнігах «Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі… Верасень 1939 г. – 1956 г.», падрыхтаванага беларускімі і расійскімі архівістамі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (ІГНАНБ).

У прэзентацыі ўдзельнічалі архівісты, гісторыкі, выдаўцы, журналісты. Пачаў яе Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, які адзначыў, што ўпершыню прысутным прадстаўлена адразу два тамы зборніка дакументаў і матэрыялаў, прысвечаных аднаму перыяду беларускай гісторыі. Дырэктар ІГНАНБ А.А. Каваленя высока ацаніў уклад дырэктара НАРБ В.Дз. Селяменева і супрацоўнікаў архіва В.У. Скалабана, А.Т. Вялікага, М.Я. Тумаш у падрыхтоўку зборніка. Начальнік аддзела міжнародных сувязей Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі К.Р. Чарнянкоў адзначыў, што выданне зборніка адыгрывае важную ролю ў аб`ектыўнай ацэнцы падзей сямідзесяцігадовай даўнасці. Галоўны рэдактар выдавецкага дома «Беларуская навука» Г.К. Кісялёў распавёў аб працы над зборнікам выдаўцоў, якія досыць аператыўна, якраз да юбілейнай даты зрабілі сваю справу.

Адказныя складальнікі зборніка В.У. Скалабан (1 кніга) і А.Т. Вялікі (2 кніга) расказалі аб крапатлівай працы архівістаў над гэтым выданнем. З іх расказа прысутныя даведаліся, што ў першую кнігу, прысвечаную падзеям верасня 1939 г. – 1941 г., уключаны 120 дакументаў з НАРБ, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД), Дзяржаўных архіваў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, Расійскага дзяржаўнага архіва сацыяльна-палітычнай гісторыі (РДАСПГ), Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі (ДАРФ), а таксама з друкаваных крыніц. У ёй друкуюцца Законы СССР і БССР, дэкларацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі, пастановы ЦК ВКП(б) і СНК СССР, ЦК КП(б)Б і СНК БССР. Шырока выкарыстаны матэрыялы Палітбюро і Аргбюро ЦК ВКП(б), Бюро ЦК КП(б)Б. Змешчаны дакументы камандавання Беларускага фронта (верасень 1939 г.). Дакладныя запіскі і пісьмы кіраўніцтва БССР у ЦК ВКП(б) значна дапаўняюць гэтыя матэрыялы. Уключаны таксама дакладныя і інфармацыйныя запіскі, даведкі, спецпаведамленні, пісьмы, што паступалі ў ЦК КП(б)Б. Дакументы рознага ўзроўню дапаўняюць адзін аднаго і складаюць адзіны комплекс. Друкуецца таксама своеасаблівы для такога тыпу выдання тэкст – першы варыянт паэтычнага ліста І.В. Сталіну ў сувязі з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР. У Дадатку змешчаны дзённік П.К. Панамарэнкі за верасень 1939 – чэрвень 1941 гг. і спіс кіруючых партыйных і савецкіх работнікаў заходніх абласцей БССР па стану на 20 мая 1941 г. Акрамя тэкстаў гістарычных матэрыялаў, надрукаваны рэдкія фотаздымкі, факсімільныя копіі недаступных раней дакументаў з маскоўскіх архіваў, у тым ліку аўтографы І.В. Сталіна, В.М. Молатава, К.Я. Варашылава, Л.М. Кагановіча, П.К. Панамарэнкі, М.С. Хрушчова, фотаздымак членаў Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі з кіраўнікамі СССР у Вялікім Крамлёўскім палацы.

У другую кнігу, прысвечаную пасляваеннаму дзесяцігоддзю, уключаны 82 дакументы з НАРБ і РДАСПГ, а таксама з друкаваных крыніц. У якасці ілюстрацый змешчаны фотаздымкі з фондаў БДАКФФД. Дакументы прадстаўлены пастановамі ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б, справаздачамі, дакладнымі запіскамі, спецпаведамленнямі, тэлеграмамі, лістамі партыйна-савецкіх, гаспадарчых органаў, заявамі і лістамі грамадзян у вышэйшыя партыйныя і савецкія органы, тэкстамі выступленняў кіраўніков БССР на з’ездах, пленумах партыйных нарадах.

***

Вышла в свет книга «Геральдические символы Могилевщины» (авторы В.С. Богданов, В.П. Климкович, К.В. Селицкий).

Издание осуществлено Могилевским государственным областным институтом развития образования при содействии отдела по архивам и делопроизводству главного управления юстиции Могилевского облисполкома и Государственным архивом общественных объединений Могилевской области.

Иллюстрированное издание, тираж которого составляет 1500 экземпляров, рассказывает об истории развития геральдических символов Могилевщины от эпохи средневековья до наших дней, содержит статистические материалы по каждому району. В нем содержатся положения, изображения и описания гербов и флагов Могилевской области, официально утвержденных Указами Президента Республики Беларусь и занесенных в Гербовый матрикул и Государственный гербовый регистр Республики Беларусь.