22 мая 2014 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбудзецца прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918)»

Вокладка зборніка дакументаў «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918)»22 мая 2014 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала) адбудзецца прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918)».

Кніга складаецца з 4 раздзелаў, у якіх змяшчаецца больш за 200 дакументаў, што адлюстроўваюць самыя разнастайныя бакі жыцця насельніцтва Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны: ваеннае становішча на тэрыто¬рыі Беларусі, арганізацыя дапамогі грамадзян¬скаму на¬сельніцтву і асобам, што пацярпелі ў выніку ваенных дзеянняў, становішча на тэрыторыі, занятай акупацый¬нымі войскамі, жыццё ваеннапалонных германскай і аўстра-венгерскай армій у Беларусі. Асобныя блокі прысвечаны такім тэмам як барацьба са шпіянажам і прагерманскімі настроямі, эвакуацыя людскіх і матэрыяль¬ных рэсурсаў, налёты варожай авіяцыі і арганізацыя супрацьпаветранай абароны, арганізацыя дапамогі бежанцам і дзейнасць бежанскіх арганізацый, дапамога хворым і параненым, палітыка акупацыйных уладаў і шматлікія іншыя.

Зборнік, які выпушчаны ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь», – вынік некалькіх гадоў архіўных пошукаў. Апублікаваныя ў ім дакументы выяўлены ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна.

Кантактныя асобы:
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГАБ – (017) 286 75 26.
Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГАБ – (017) 392 64 58.