23 снежня 2011 г. адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя з дня ўтварэння Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

23 снежня 2011 г. адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя з дня ўтварэння Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

У межах святочных мерапрыемстваў будзе праведзены круглы стол, прысвечаны ўкладу БелНДІДАС у распрацоўку праблем дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама выстава-прэзентацыя навуковых і метадычных выданняў БелНДІДАС за апошнія 10 гадоў.

Мерапрыемствы адбудуцца ў канферэнц-зале Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па адрасу: пр-т Незалежнасці, 116. Кантактныя тэлефоны: 286-76-93, 286-75-27.
Пачатак у 10.30.