Пабачыла свет новая лінейка каларытных беларускіх цішотак, дызайн якіх распрацаваны камандай Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі сумесна з кампаніяй «Budzma.by»

Пабачыла свет новая лінейка каларытных беларускіх цішотак «Мінскач. Means кач». Гэта вынік супрацы каманды Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі з кампаніяй «Budzma.by». У аснову прынта, нанесенага спосабам шаўкаграфіі, пакладзены чарцёж матацыкла «Мінск» М106 1970 года, які захоўваецца ў фондах БДАНТД і ўяўляе сапраўдную гістарычную каштоўнасць.

“Неўміручая класіка для брутальных беларускіх мужчынаў!” – такое пазіцыяванне цішоткі для шырокага пакупніка. Аднак, жаночая палова таксама не супраць набыць навінку.

Віншуем калегаў з пашырэннем гарызонтаў дзейнасці і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Новая лінейка каларытных беларускіх цішотак

Новая лінейка каларытных беларускіх цішотак

Новая лінейка каларытных беларускіх цішотак