Пабачыў свет дваццаты выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка

У дваццатым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» друкуюцца матэрыялы па археаграфіі, архівазнаўстве, крыніцазнаўстве, кадыкалогіі, тэксталогіі і гісторыі дзяржаўных устаноў. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і іншыя матэрыялы.

Прызначаны для архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, філолагаў.

Кошт выдання без перасылкі – 19 рублёў 93 капейкі, з перасылкай – 22 рубля 80 капеек.

Па пытанням набыцця даведніка неабходна звярнуцца ў БелНДІДАС па адрасу: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл для даведак: 286-02-05.

№ разліковага рахунку для набыцця літаратуры — BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.