Сумесная выстава Гётэ Інстытута ў Беларусі і БДАНТД «Горад заўтрашняга дня»
«Горад заўтрашняга дня» – так называецца выстава, прысвечаная 100-годдзю Баўхаўза, Вышэйшай нямецкай школы будаўніцтва і мастацкага канструявання. Яна адкрылася з ініцыятывы Гётэ Інстытута ў Беларусі і экспануецца ў галерэі “Арт-Беларусь” сталічнага Палацу мастацтваў (вул. Казлова, 3). Па задуме арганізатараў, выстава прысвечана мадэрнісцкім павевам савецкай архітэктуры і будаўніцтва і іх увасабленню ў сучаснай архітэктурнай спадчыне.
У экспазіцыі шырока выкарыстоўваюцца выяўленчыя дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Уваход на выставу вольны. Яна будзе працаваць штодзённа, акрамя панядзелкаў, да 25 кастрычніка.






