Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу «Пароль неўміручасці — родная мова»

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб яшчэ раз звярнуцца да багацця і прыгажосці нашай роднай беларускай мовы.

Напярэдадні свята і для падтрымкі ўнікальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!», ініцыяванага Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, аддзел выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу «Пароль неўміручасці — родная мова», якая размешчана на сайце ўстановы.

Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць і чытаць па-беларуску!