29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Урачыстае мерапрыемства было праведзена ў будынку Мінскай гарадской ратушы (г. Мінск, пл. Свабоды, 2) з удзелам шырокага кола запрошаных гасцей.
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Г.Я.Акуловіч, а шэраг супрацоўнікаў архіва быў узнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якія ўручыў намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д.Аўдзееў.
Шматлікія супрацоўнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
З віншавальнымі прамовамі выступілі намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д.Аўдзееў, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Папко, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакіза, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С.Макарэвіч, галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса» М.Н.Гальпяровіч і шматлікія іншыя прадстаўнікі арганізацый навукі і культуры Беларусі.
Да ўрачыстасці была падрыхтавана дэманстрацыйная выстава, прысвечаная 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, а таксама часовая экспазіцыя арыгіналаў актавых кніг Мінскага магістрата XVII ст. Удзельнікам мерапрыемства была прапанавана канцэртная праграма, якая стварыла святочны настрой і стала прыемным заканчэннем урачыстай часткі.






