Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана выстава дакументаў «Плошча Перамогі ў фотаздымках з асабістага фонду Міхаіла Сцяпанавіча Рыўкіна»

У пачатку 1970-х гг. паўстала пытанне аб маючым адбыцца святкаванні 30-годдзя вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (26 чэрвеня 1944 г.) і 1000-годдзя яго заснавання (974 г.). Да гэтых дат быў задуманы і выкананы за 2,5 гады складаны праект – Плошча Перамогі – з арганізацыяй у адным месцы ансамбля помніка, зоны адпачынку і транспартнага вузла.

У перадсвяточным Віцебску 2024 г. плошча перажывае чарговую рэканструкцыю, а мы па фатаграфіях, якія захаваліся ў архіве, успамінаем, якой яна была 50 гадоў таму.