Информационное сообщение о научно-практической конференции «XXIV Узвышаўскія чытанні»
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Дэпартамент па архівах і справаводству
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н А Е П А В Е Д А М Л Е Н Н Е
24 мая 2024 года 10:00 запрашаем Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «XXIV Узвышаўскія чытанні», прысвечанай 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4)
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Эпоха “Узвышша” як феномен культурнага ўздыму.
- Айчыннае літаратуразнаўства ў духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.
- Нацыянальная літаратурная класіка: новыя даследаванні і адкрыцці.
- Літаратурныя працэсы праз прызму журналістыкі.
- Актуальныя пытанні агульнай, прыватнай і спецыяльнай тэорыі перакладу; мастацкі пераклад учора і сёння.
- Вялікая Айчынная вайна як аб’ект літаратурнага адлюстравання.
- Пытанні захавання духоўнай спадчыны.
- Актуальныя праблемы сучаснай гуманітарнай навукі.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Формы ўдзелу: вочная, завочная.
Рэгламент выступлення: да 15 хвілін (пленарнае пасяджэнне); да 10 хвілін (выступленне на секцыі).
Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 22 красавіка 2024 г. на электронны адрас info@bdamlm.by.
Назва файла: Прозвішча аўтара_заяўка_“XXIV Узвышаўскія чытанні”. Напрыклад: Іваноў__заяўка_“XXIV Узвышаўскія чытанні”.
Да 1 чэрвеня 2024 г. неабходна даслаць электронную версію тэксту на электронны адрас info@bdamlm.by. Для аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў патрэбна выпіска з пратакола пасяджэння кафедры аб рэкамендацыі публікацыі да друку.
Назва файла: Прозвішча аўтара_тэкст_“XXIV Узвышаўскія чытанні”. Напрыклад: Іваноў__тэкст_“XXIV Узвышаўскія чытанні”.
Даведкі па тэл.: 242-51-88, 316-47-81.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Аб’ём публікацыі – 6-14 старонак, набраных у Microsoft Word, штрыфт – Times New Roman, 14 пт., 1 інтэрвал. Выраўноўванне па шырыні. Палі: левае – 2 см, правае – 1,5, верхняя і ніжняе – 2 см. Водступ абзаца – 1 см.
Файл павінен утрымліваць наступныя кампаненты:
1) Ініцыялы і прозвішча аўтара – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
2) Пасада – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
3) Месца працы/адукацыі – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
4) Горад – выраўноўванне па правым краі, курсіў.
5) Праз радок назва артыкула (вялікімі літарамі) выраўноўванне па цэнтры, паўтлусты шрыфт.
6) Праз радок друкуецца асноўны тэкст артыкула са стандартнымі адступленнямі.
- Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [7, с. 132].
- Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.