22–23 сакавіка 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх архівістаў у Рэспубліку Польшча

22–23 сакавіка 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І. Кураша ў Рэспубліку Польшча.

Беларускія архівісты прынялі ўдзел ў мерапрыемствах, прысвечаных унясенню арыгінала акта Люблінскай уніі 1569 г. у Міжнародны рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету». Ва ўрачыстасцях, якія адбыліся ў Варшаве і Любліне, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўраду Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-прэм’ерам П. Глінскім, а таксама кіраўнікі архіўных службаў і ўстаноў Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны.

У межах мерапрыемстваў адбыўся чарговы этап абмена лічбавымі копіямі дакументаў паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Галоўным архівам старажытных актаў у Варшаве (AGAD). Дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч перадаў польскаму боку лічбавыя копіі дакументаў фонда «Архіў Сабескіх у Алаве». У сваю чаргу дырэктар AGAD Г. Вайс перадаў беларускім архівістам лічбавыя копіі дакументаў фондаў «Архіў Дорыа-Дзерналовічаў», «Архіў Фашчаў», «Архіў Пшаздзецкіх», «Архіў Прозараў і Ельскіх» і «Архіў Тызенгаўзаў».

У час сустрэчы дэлегацыі беларускіх архівістаў з прэзідэнтам горада Любліна К. Жуком і дырэктарам Дзяржаўнага архіва ў Любліне П. Дымелем былі абмеркаваны перспектывы беларуска-польскага супрацоўніцтва ў архіўнай галіне