28 снежня 2017 г. у БДАМЛМ адкрылася выстава, прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння Івана Грыгаровіча

28 снежня 2017 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “І. І. Грыгаровіч. Вучоны. Асветнік. Святар”, прысвечанай 225-годдзю з дня нараджэння гісторыка, мовазнаўца, першапачынальніка айчыннай археаграфіі протаіерэя Івана Іванавіча Грыгаровіча (1792 – 1852). Выстава падрыхтавана сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архівам Санкт-Пецярбурга (Расія).

На мерапрыемстве выступілі дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Рыгор Жаўняркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Міхаіл Шумейка, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў, куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Таццяна Кекелева.

Прысутныя пачулі нямала цікавых фактаў з біяграфіі І. Грыгаровіча, гісторыю збору і захавання яго дакументаў, а таксама даведаліся пра жыццё і дзейнасць яго сыноў Івана (выкладчыка гісторыі) і Мікалая (начальніка архіва і бібліятэкі Свяцейшага Сінода).

Дакументальная спадчына І. Грыгаровіча раскідана па сховішчах Беларусі і Расіі. Найбольш грунтоўны комплекс яго дакументаў І. Грыгаровіча, разам з дакументамі сыноў, на пачатку ХХ ст. захоўваўся ў калекцыі бібліяфіла Г. Юдзіна, быў выяўлены ў Краснаярскім архіве прафесарам А. Праабражэнскім у 1950-я гг., неўзабаве перададзены ў Беларусь і цяпер захоўваецца ў БДАМЛМ. На сёння калекцыя дакументаў сям’і Грыгаровічаў (ф. 6) уяўляе з сябе складаны комплекс дакументаў – агулам 118 адзінак захоўвання. Сярод іх – рукапісныя копіі грамат за 1240 – 1797 гг., зборніка актавых матэрыялаў 1570 – 1756 гг., матэрыялы да слоўніка літоўска-рускай (беларускай) гаворкі, рукапісы слова Г. Каніскага “В день рождения Христова”, урывак з “Хождений Трифона Коробейникова”, перапіска дзяржаўных чыноўнікаў, шматлікія юрыдычныя дакументы. Некаторыя з матэрыялаў фондаў і склалі экспазіцыю выставы.

Выстава “І. І. Грыгаровіч. Вучоны. Асветнік. Святар”

Творческий вечер, посвященный 75-летию со дня рождения кинорежиссера, народного артиста Беларуси М.Н.Пташука.Фото Ю.Г.Курневича

Творческий вечер, посвященный 75-летию со дня рождения кинорежиссера, народного артиста Беларуси М.Н.Пташука.Фото Г.Н.Дубатовка