Зборнік «Гусьляр»

Анатацыя

Зборнік «Гусьляр» упершыню выдадзены ў 1910 г. А. Грыневічам у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага. Выданне надрукавана лацінскім шрыфтам. Зборнік складаўся з вершаў, напісаных у перыяд з 1906 па 1910 гг. У іх аўтар на першы план вылучаў рамантызаваны вобраз лірычнага героя. У лірычным перажыванні ўсё больш адлюстроўваецца ўнутраны стан паэта. Адна з цэнтральных тэм зборніка — мастак і свет, мастак і народ.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2393)

Цытата

«Я нясу вам дар
Братніх скіб і сяліб,
Смутных сосен і ліп,
Думак дар, сэрца жар, —
Вольных, звонкіх песень чар.»

(«Я нясу вам дар…». [1906-1910 гг.])