Зборнік вершаў «Голас зямлі»

Анатацыя

Яшчэ адзін зборнік вершаў паэта, створаных ў час Вялікай Айчыннай вайны, які працягвае тэму змагання з фашызмам. Напісаны ў чэрвені 1941 — студзені 1943. Асноўны герой твораў — міралюбны беларускі народ, які, даведзены да адчаю, бараніў свой край і чалавечую годнасць. За гэтыя вершы Я. Коласа абвясцілі лаўрэатам Дзяржаўнай прэміяй СССР 1946 г.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 9267)

Цытата

«Шмат сцежак з табою прайшлі мы,
Адзін пракладаючы след,
І слухалі голас радзімы,
Каб несці той голас у свет.
Спі, баяне, спачывай –
Не забудзе цябе край.

І вось абарваліся ніці –
Сыйшоў ты на вечны спакой,
Буйнейшы наш колас у жыце,
Наш дуб лугавы над ракой.
Спі, гусляру, спачывай –
Не забудзе цябе край.»

Парваліся струны, разбіты
Цудоўныя гуслі твае.
Краіна жалобай спавіта –
Байца-песняра не стае.
Спі спакойна, спачывай –
Не забудзе цябе край.

(«Над магілай друга. Памяці Янкі Купалы». 1942 г.)