П’еса «Тутэйшыя»

Анатацыя

Завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе "Полымя" ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся. Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.

(Бібліятэка БДАМЛМ, Часопіс "Полымя". № 2, 3. 1924 г., № 2436)

Цытата

"М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. І я пастанавіў у сваёй аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці."