Паэма «Рыбакова хата»

Анатацыя

Паэма з 24 раздзелаў, напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг., выйшла ў серыі "Выбраныя творы беларускай совецкай літаратуры (1917-1947)". За гэты твор у 1949 г. аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Паказана жыццё беларусаў пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу. Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказана перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях.  

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 4281)

Цытата

"Ён не адзін  тут гурт іх цэлы,
Людцоў нябачаных раней,
Загнаных, стомленых, спацелых,
Ідзі, працівіцца не смей!
Куды іх гоняць?.. Ды ўсёроўна:
Адзін астрог быў, там другі.
Наступны дзень глядзіць бязмоўна,
Як лес пад покрыўкай смугі.
Тут людзі розных званняў, стану 
І з гарадоў і "веснякі",
І ёсць напэўна і шпікі,
Што служаць пану паслухмяна."