Зборнік вершаў «Спадчына»

Анатацыя

Першы паэтычны зборнік савецкага часу. Рукапіс быў падрыхтаваны аўтарам у 1919 г. Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913-1919 гг., а таксама творы 1905-1907 гг., якія раней не былі надрукаваны з-за цэнзурных прычын. У творах зборніка — роздум пра гістарычныя шляхі Беларусі, яны прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. У ідэйна-стылявым плане ўсе творы знітаваны агульнасцю канцэпцыі — думкай пра лёс беларускай нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 21 593)

Цытата

«І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго С т а р о н к а й Р о д н а ю.»

(«Спадчына». 1918 г.)