Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас
Аб праекце |
Праект «Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас. Да 125-годдзя з дня нараджэння» з’яўляецца спецыяльнай юбілейнай рубрыкай інтэрнэт-рэсурсу архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь — сайта «Архивы Беларуси», прысвечанай славутым пісьменнікам, заснавальнікам новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Мэты і магчымыя вынікі праекта
Распрацоўка дадзенага праекта абумоўлена імкненнем адзначыць вялікі ўклад Янкі Купалы і Якуба Коласа ў развіццё сусветнай культуры і ў нацыянальнае адраджэнне Беларусі, нагадаць аб іх творчасці і падзеях жыцця. Акрамя таго, стварэнне гэтай падборкі матэрыялаў мае на мэце пашырэнне ведаў па беларускай літаратуры і гісторыі першай паловы ХХ стагоддзя.
Вынікам праведзенай работы будзе
фарміраванне ў глабальнай камп’ютарнай сетцы
Інтэрнэт больш поўнай інфармацыйнай карціны па
ўзнятых пытаннях, прычым у першую чаргу на
падставе далучэння дакументальных першакрыніц.
Усё гэта павінна садзейнічаць папулярызацыі
архіўных фондаў Рэспублікі Беларусь, аблягчэнню
доступу да матэрыялаў устаноў Дзяржаўнай
архіўнай службы патэнцыяльных карыстальнікаў,
развіццю іх эстэтычнага густу, выхаванню
патрыятызму ў беларускіх грамадзян і ў рэшце
рэшт больш глыбокаму азнаямленню сусветнай
грамадскасці з Беларуссю.
Структура праекта
Рубрыка складается з 2-х асноўных раздзелаў: першы асвятляе жыццё і дзейнасць Янкі Купалы, другі — Якуба Коласа. У сваю чаргу кожны з разделаў мае 4 часткі:
- Аглядная даведка аб асобе і творчасці
пісьменніка.
- Прадстаўнічая інфармацыя аб першых выданнях
твораў пісьменніка, якія знаходзяцца ў
Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і
мастацтва. Кожнае
выданне прэзентавана выявай вокладкі,
анатацыяй і цытатай(мі) з твораў.
Усяго прадстаўлена 51 выданне (14 зборнікаў паэзіі, 14 паэм, 6 зборнікаў апавяданняў, 4 аповесці, 5 п’ес, 3 зборніка твораў для дзяцей, 2 кнігі з перакладамі, 3 зборы твораў). У тым ліку:
— 23 выдання твораў Янкі Купалы (10 зборнікаў паэзіі, 8 паэм, 4 п’есы, 1 збор твораў);
— 28 выданняў твораў Якуба Коласа (4 зборніка паэзіі, 6 паэм, 6 зборнікаў апавяданняў, 4 аповесці, 1 п’еса, 3 зборніка твораў для дзяцей, 2 кнігі з перакладамі, 2 зборы твораў).
- Агляд архіўных фондаў складзены з апісання гісторыі архіўнай спадчыны пісьменніка, характарыстыкі фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея, а таксама беларускіх і замежных архіваў, дакументы якіх датычацца яго жыцця і дзейнасці.
- Выстаўка архіўных дакументаў.
Усяго экспануецца 280 тэкставых, фота- і фонадакументаў, малюнкаў, чарцяжоў, эскізаў (электронных копій першакрыніц), якія знаходзяцца ў сховішчах 8 дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (79 дакументаў), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (67), Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (40), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (32), Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (15), Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (8), Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (5), Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродна (1), а таксама ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (9) і ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (24).
У тым ліку:
— 116 дакументаў пра Янку Купалу, якія знаходзяцца ў сховішчах 7 дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (29 дакументаў), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (30), Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (25), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (13), Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (6), Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (3), Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродна (1), а таксама ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (9);
— 164 дакументы пра Якуба Коласа, якія знаходзяцца ў сховішчах 7 дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (50 дакументаў), Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (37), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (19), Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (15), Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (9), Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (5), Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (5), а таксама ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (24).
Экспазіцыя складзена з 6 тэматычных распрацовак, у якіх адлюстроўваюцца розныя напрамкі і этапы жыцця і дзейнасці пісьменніка.
Структурна гэты матэрыял пададзены ў 2-х узроўнях:
— 1-ы ўзровень: пералік дакументаў, які ўключае іх назву, месца і дату стварэння, від і мову, а таксама забяспечаны архіўнымі ўказальнікамі да іх. Тут жа (з правага боку) на выяве першакрыніцы, выкананай у мінімальным маштабе (для фотадакументаў, малюнкаў, чарцяжоў), або на спецыяльным значку, які абазначае тэкставы ці фонадакумент, размешчаны спасылкі для прагляду матэрыялу ў поўнамаштабным выглядзе;
— 2-гі ўзровень: электронныя копіі архіўных першакрыніц (тэкставага дакумента, малюнка, чарцяжа, фотаздымка, фонадакумента), якія зроблены ў максімальна магчымым у дадзенай канкрэтнай сітуацыі памеры.
Аснову экспазіцыі — амаль дзве трэці ад агульнай колькасці экзэмпляраў — складаюць тэкставыя дакументы (166 адзінак) і менш за трэць (89) — фотадакументы. Акрамя таго, выстаўлены 15 малюнкаў, чарцяжоў і эскізаў і 10 фонадакументаў.
Сярод гэтых дакументаў маюцца 84 аўтографа Янкі Купалы і Якуба Коласа і 9 дакументаў з запісам іх галасоў.
Частка змешчаных тэкстаў пададзена на рускай (87 дакументаў), польскай (4) і лацінскай (2) мовах.
У тым ліку па:
— Янку Купалу: 70 тэкставых дакументаў, 37 фотадакумента, 6 малюнкаў і чарцяжоў і 3 фонадакументы; 27 аўтографаў Янкі Купалы і 3 дакументы з запісам яго голасу; 34 дакументы на рускай мове і 2 — на польскай;
— Якубу Коласу: 96 тэкставых дакументаў, 52 фотадакумента, 9 малюнкаў, чарцяжоў, эскізаў і 7 фонадакументаў; 57 аўтографаў Якуба Коласа і 6 дакументаў з запісам яго голасу; 53 дакумента на рускай мове, па 2 — на польскай і лацінскай.
Удзельнікі праекта
Агульнае кіраўніцтва праектам ажыццяўляла намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. Бірукова.
Каардынацыю працы і ўзгадненне падрыхтаваных да размяшчэння матэрыялаў праводзілі загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента У. Крук і кансультант аддзела Р. Жаўняркевіч.
Тэхнічныя аспекты працы над праектам і
фарміраванне інфармацыйнага напаўнення
знаходзіліся ў кампетэнцыі супрацоўнікаў
Беларускага навукова-даследчага цэнтра
электроннай дакументацыі:
— кіраўніцтва працай па тэхнічным забеспячэнні
праекта, дызайн, праграмная падтрымка і
апрацоўка выяў дакументаў — Г. Каханава;
— дызайн і апрацоўка выяў дакументаў — Г. Дашкевіч;
— ідэя праекта, кіраўніцтва па пытаннях зместу
праекта, распрацоўка структуры і зместу
(раздзелы «Аб праекце»,1, 2, 4) — Д.
Глазоўская;
— распрацоўка зместу (раздзелы 1, 2), падбор цытат,
кантроль адпаведнасці тэксту нормам стылістыкі
і правапісу — А. Саламевіч;
— распрацоўка зместу (раздзел 2), адбор і апрацоўка
па змесце архіўных дакументаў, тэсціраванне
змешчаных матэрыялаў (раздзел 4) — І. Кашталян;
— распрацоўка англамоўнай версіі рубрыкі – С. Марасанава;
Распрацоўкай зместу праекта таксама займаліся супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. Запартыка (раздзел 3, падбор цытат) і Т. Кекелева (падрыхтоўка зыходных матэрыялаў да раздзелаў 2, 4).
Выяўленне дакументаў для праекта і іх
падрыхтоўку для прадстаўлення ў Інтэрнэце
праводзілі супрацоўнікі:
Беларускага дзяржаўнага архіва
кінафотафонадакументаў В. Баландзін, Т.
Рахманько, І. Лабкоўская;
Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь В.
Скалабан, М. Тумаш;
Нацыянальнага гістарычнага архіва А. Галубовіч,
У. Дзянісаў, Т. Міхеёнак, З. Яцкевіч;
Беларускага дзяржаўнага архіва
навукова-тэхнічнай дакументацыі Г. Шостак;
Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці Г. Ляшук, В.
Матох;
Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.
Свістунова, В. Шырма;
Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродна Т.
Афанас’ева, М. Сачак;
Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы М.
Чабатарэвіч, А. Бурбоўская;
Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа А.
Гарон, І. Ракецкая, Н. Шувагіна-Адамовіч.
Пошук дакументаў пра Янку Купалу і Якуба
Коласа таксама праводзіўся ў дзяржаўных архівах
Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, Занальным
архіве ў г. Орша.
Заўвагі
Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна рабіць спасылку на крыніцу (сайт «Архивы Беларуси» і архіў — уладальнік арыгінала дакумента). Па іншых пытаннях выкарыстання дадзеных дакументаў трэба звяртацца ў адпаведныя архівы (кантактная інфармацыя аб іх маецца ў рубрыцы «Учреждения отрасли» сайта «Архивы Беларуси»).
Свае водгукі і прапановы, якія тычацца дадзенага праекта, можна накіроўваць па электроннай пошце (е-mail: ed@archives.gov.by).
Умоўныя скарачэнні, выкарыстаныя ў матэрыялах праекта
БДАКФФД — Беларускі дзяржаўны
архіў кінафотафонадакументаў
БДАМЛМ — Беларускі дзяржаўны архіў-музей
літаратуры і мастацтва
БДАНТД — Беларускі дзяржаўны архіў
навукова-тэхнічнай дакументацыі
БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная
Рэспубліка
ДПУ — Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне
НАРБ — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
НГАБ — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
СНК — Савет Народных Камісараў
СССР — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
ЦВК — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт
ЦК КП(б)Б — Цэнтральны Камітэт Камуністычнай
партыі (бальшавікоў) Беларусі