Аповесць «У палескай глушы»

Анатацыя

Гэта выданне суправаджаецца ўступным словам аўтара. У ім Якуб Колас напісаў: "…"У палескай глушы" ёсць нязначны адбітак жыцця вясковае інтэлігенцый і галоўным чынам вясковага настаўніцтва. Жыццё гэта адносіцца к самаму пачатку 20-га веку, да часоў першае рэвалюцыі 1905 года. Выхаваная пры чыста казармавых абставінах… нашпігаваная начынкаю ў духу "веры, царя и отечества", гэта інтэлігенцыя, штучна адарваная ад жывых крыніц жыцця, часткаю аставалася вернаю казённым прынцыпам, часткаю… апускалася на дно… Болей жа дзейная і жывая частка яе імкнулася зліцца з гэтымі крыніцамі і вобмацкам шукала дарог, каб пазнаць "корань рэчаў"." Аповесць "У палескай глушы" стала першай часткай аўтабіяграфічнай трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 10301)

Цытата

"Выпаўненне аднае школьнае праграмы яго не здавальняла, і сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? І, наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёю доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце."