1891-1892 гг., г. Мінск |
Марыя Апанасаўна Багдановіч – маці Максіма
Багдановіча.
г. Мінск. [1889-1890 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 11, № 14) |
 |
Адам Ягоравіч Багдановіч – бацька Максіма
Багдановіча.
г. Мінск. [1891 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 4, № 4) |
 |
Марыя Апанасаўна Багдановіч з сынам Вадзімам.
г. Мінск. 1891 г.
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 12, № 18) |
|
Дом у г. Мінску, дзе нарадзіўся Максім
Багдановіч.
Фотаздымак. Копія.
Творы М. Багдановіча. У 2 т. Менск, 1928. Т. 2. С. 119.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 2696) |
 |
Максім Багдановіч.
г. Мінск. [1892 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 15, № 33) |
 |
Апісанне памяшканняў у двухпавярховым доме,
размешчаным на ўчастку № 3 у квартале № 45 па Аляксандраўскай вуліцы ў г.
Мінску, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч і план зямлі, дзе пад літарай Б
абазначаны гэты дом (па дадзеных 1910 г.).
Рукапіс на друкаваным бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1, воп. 1, спр. 4862, арк. 28) |
 |
Магдалена, Паўліна і Марыя Багдановіч –
цёткі Максіма Багдановіча па бацьку.
г. Мінск. [1880-я гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 24, № 48) |
 |
1892-1896 гг., г. Гродна, в. Вяззе |
Марыя Апанасаўна Багдановіч – маці Максіма
Багдановіча.
г. Гродна. [1892-1893 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 10, № 12) |
 |
Максім Багдановіч з маці Марыяй Апанасаўнай
Багдановіч.
г. Гродна. 1892 г.
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 11, № 17) |
 |
Максім Багдановіч з старэйшым братам
Вадзімам.
г. Гродна. 1893 г.
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 10, № 10) |
 |
Сям’я Багдановічаў: маці і бацька Максіма
Багдановіча з сынамі.
г. Гродна. 1894 г.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Дом у г. Гродна, дзе з 1892 па 1896 г. жыў
Максім Багдановіч.
Фотаздымак. 2011 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Дом у в. Вяззе Асіповіцкага раёна
Магілёўскай вобласці, дзе Максім Багдановіч разам з маці і братамі адпачываў
у сям’і Секяржыцкіх (сям’я роднай цёткі Максіма Багдановіча Стэфаніі) у
красавіку-жніўні 1895 г.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
1896-1908 гг., г. Ніжні Ноўгарад |
Ніжні Ноўгарад у пачатку XX ст.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Адам Ягоравіч Багдановіч – бацька Максіма
Багдановіча.
г. Ніжні Ноўгарад. [1896-1899 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 5, № 5) |
 |
Магдалена Ягораўна Багдановіч (Гапановіч) –
цётка Максіма Багдановіча па бацьку, захавальніца беларускіх традыцый
роду Багдановічаў.
Фотаздымак 1894 г.
(БДАКФФД, 0-68107) |
 |
Марыя Ягораўна Багдановіч – цётка Максіма
Багдановіча, якая даглядала дзяцей пасля смерці маці Максіма.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Максім Багдановіч (сядзіць злева) з
цёткай і братамі.
[1897 г.].
Фотаздымак. Копія.
Творы М. Багдановіча. У 2 т. Менск, 1928. Т. 2. С. XXI.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 2696) |
 |
Адам Ягоравіч Багдановіч – бацька Максіма
Багдановіча з Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай (другой жонкай).
г. Ніжні Ноўгарад. 1899 г.
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 8, № 8) |
 |
Максім Горкі – рускі пісьменнік з жонкай
К.П. Пешкавай (сястрой другой жонкі бацькі Максіма Багдановіча А.П. Волжынай).
23 красавіка 1897 г.
Фотаздымак у сямейным альбоме. Аўтограф М. Горкага з дароўным надпісам
А.Я. Багдановічу.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 6, № 6-6 адв.) |
 |
Адам Ягоравіч Багдановіч – бацька Максіма
Багдановіча з сваім сваяком Максімам Горкім і іх сябрам дырэктарам
Ніжагародскай мужчынскай гімназіі С.В. Шчарбаковым.
г. Ніжні Ноўгарад. [Пачатак 1900-х гг.].
Фотаздымак. Копія.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 41, арк. 1) |
 |
Аляксандра Апанасаўна Мякота – малодшая сястра маці Максіма Багдановіча.
[Пасля 1899 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 13, № 24) |
 |
Вадзім Адамавіч Багдановіч – старэйшы
брат Максіма Багдановіча.
[1906-1907 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 11, № 16) |
 |
Вольга Епіфанаўна Сёмава – хросная маці
Максіма Багдановіча, якая спрыяла яго знаёмству з Беларуссю, выпісала яму
беларускія газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.
Фотаздымак. Копія.
А. Бачыла. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мінск, 1983.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Таццяна Восіпаўна Мякота (бабка Максіма
Багдановіча) і Валасовічы (сям’я цёткі Максіма Багдановіча Ганны).
1907 г.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Аляксандр Феліксавіч Секяржыцкі – стрыечны
брат Максіма Багдановіча па маці.
г. Ніжні Ноўгарад. [1909 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 17, № 38) |
 |
Яўген Феліксавіч Секяржыцкі – стрыечны брат
Максіма Багдановіча па маці.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
1908-1916 гг., г. Яраслаўль, Вільня, в. Ракуцёўшчына |
Дом, дзе жылі Багдановічы ў Яраслаўлі.
Фотаздымак [1960 г.].
(БДАМЛМ, ф. 394, воп. 1, спр.-105, арк..2) |
 |
Адам Ягоравіч Багдановіч.
[1908 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 1, № 1) |
 |
Леў Адамавіч Багдановіч – малодшы брат Максіма Багдановіча ў час навучання ў гімназіі.
[1908-1910 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 17, № 41) |
 |
Максім Багдановіч.
[1911 г.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 10, № 13) |
 |
Аляксандра Апанасаўна Мякота – малодшая
сястра маці Максіма Багдановіча, трэцяя жонка яго бацькі.
[1900-я гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 21, № 45) |
 |
Павел, Аляксей, Вячаслаў і Мікалай
Багдановічы – зводныя браты Максіма Багдановіча ад 3-га шлюбу бацькі з
Аляксандрай Апанасаўнай Мякотай.
[1910-я гг.].
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
“Материалы к биографии Максима Адамовича
Богдановича”.
Успаміны А.Я. Багдановіча (бацькі Максіма Багдановіча) (урыўкі аб рысах
характару і знешнім выглядзе сына).
1923 г.
Друкаванае. Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра
Максіма Багдановіча”. Мінск, 1975. С. 45, 49-50. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340) |
 |
Дзіядор Дзябольскі – сябар Максіма
Багдановіча.
[1900-я гг.].
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Вераніка Залатарова – пляменніца Дзіядора
Дзябольскага, сябра Максіма Багдановіча, якой ён сімпатызаваў і чыім імем
назваў сваю паэму “Вераніка”.
[1900-я гг.].
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Ганна Рафаілаўна Какуева – блізкая знаёмая
Максіма Багдановіча, якой ён прысвяціў свае вершы.
[1910-1912 гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 37, воп. 1, спр. 484, арк. 114) |
 |
Дом Какуевых у Яраслаўлі, дзе часта бываў
Максім Багдановіч.
[1910-1912 гг.].
Фотаздымак.
(БДАМЛМ, ф. 37, воп. 1, спр. 484, арк.113) |
 |
Ганна Іванаўна Гапановіч – стрыечная сястра
Максіма Багдановіча па бацьку, якой ён падараваў рукапісны зборнік “Зеленя”.
[1913-1915 гг.].
Фотаздымак у сямейным альбоме.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 34, арк. 16, № 36) |
 |
Паштоўка Максіма Багдановіча да
брата Льва з паведамленнем аб хваробе бацькі.
20 сакавіка 1914 г.
Аўтограф Максіма Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 26, арк. 35) |
 |
Дароўны надпіс Максіма Багдановіча цётцы
Марыі Ягораўне на тытульным лісце яго паэтычнага зборніка “Вянок”.
г. Яраслаўль. 1914 г.
Фотакопія. Аўтограф Максіма Багдановіча. На рускай мове.
Зборнік “Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма
Багдановіча”. Мінск, 1975. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 11340) |
 |
Прадметы сямейнага побыту сям’і Багдановічаў.
Фотаздымак. Копія.
(БДАМЛМ, № 43-44, 54-55, 57) |
 |
Ліст Адама Ягоравіча Багдановіча да Льва
Багдановіча з характарыстыкай сына Максіма.
25 студзеня 1915 г.
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 2-2 адв., 3-3 адв.) |
 |
“Максімавымі сцежкамі”.
Нарыс А. Бачылы аб пошуках матэрыялаў пра жыццё Максіма Багдановіча, з
характарыстыкай рысаў яго характару, дадзеных зводным братам П.Я.
Багдановічам (урывак).
Друкаванае з аўтарскімі праўкамі. Выразка з часопіса “Маладосць”. 1968. №
11. С. 151.
(БДАМЛМ, ф. 323, воп. 1, спр. 109, арк. 2) |
 |
Вільня, дзе ў 1911 г. пабываў Максім
Багдановіч.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Беларускія краявіды, якія пабачыў Максім
Багдановіч падчас знаходжання ў фальварку Ракуцёўшчына каля Маладзечна ў
1911 г.
Фотаздымак 2011 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Дом арандатара ў фальварку Ракуцёўшчына, дзе
летам 1911 г. жыў Максім Багдановіч.
Фотаздымак 2011 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Кастрычнік 1916 – люты 1917 г., г. Мінск |
Дом, дзе ў канцы 1916 – пачатку 1917 г.
кватараваў Максім Багдановіч у сям’і Плаўнікаў (зараз вул. Рабкораўская, д.
19).
Фотаздымак 2011 г.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
Змітрок Бядуля (С.Я. Плаўнік) – сябар і
калега Максіма Багдановіча па працы ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства
дапамогі пацярпелым ад вайны ў 1916 г., беларускі пісьменнік, станоўча
ацэньваў творчасць Максіма Багдановіча і напісаў аб ім успаміны.
Фотаздымак. Копія.
Зборнік “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…”: літаратурна-публіцыстычныя артыкулы
пра Максіма Багдановіча”. Мінск, 2009.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |
“Мае ўспаміны” (К вечару памяці М.
Багдановіча).
Артыкул З. Бядулі.
Друкаванае. Газета “Савецкая Беларусь”. 1923. 16 чэрвеня.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 1, спр. 2, арк. 2) |
 |
Л.А. Сівіцкая (у сцэнічным касцюме) – сябар
і калега Максіма Багдановіча па працы ў Мінскім аддзеле Беларускага
таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў 1916 г., беларуская
грамадска-культурная дзяячка, пісьменніца Зоська Верас.
1913 г.
(БДАМЛМ, ф. 318, воп 1, спр. 199, арк. 1) |
 |
Запіска Максіма Багдановіча Зосьцы Верас, напісаная падчас гульні моладзі на вечарынцы.
г. Мінск. 1917 г.
Аўтограф Максіма Багдановіча.
(БДАМЛМ, ф. 394, воп 1, спр. 5, арк. 1) |
 |
“Максімавымі сцежкамі”.
Нарыс А. Бачылы (урывак аб сустрэчах з Максімам Багдановічам Л.А. Сівіцкай (Зоські
Верас).
Друкаванае з аўтарскімі праўкамі. Выразка з часопіса “Маладосць”. 1968. №
11. С. 152.
(БДАМЛМ, ф. 323, воп. 1, спр. 109, арк. 5 адв.) |
 |
Спіс асоб, у якіх паводле пастановы Мінскага
губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і
параненым воінам падлягаюць зняццю прадуктовыя кніжкі (пад № 27 значыцца
Максім Багдановіч).
1917 г.
Рукапіс. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 700, воп. 1, спр. 126, арк. 2-2 адв.) |
 |
Спіс асоб, якім выдадзены кніжкі на атрыманне прадуктаў (пад № 139 значыцца Максім Багдановіч, у графе: час выдачы кніжкі – 11 лістапада 1916 г.; у графе
пасада – памёр), з крамы Мінскага губернскага камітэта Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам.
1917 г.
Рукапіс на друкаваны бланку. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 700, воп. 1, спр. 125, арк. 25) |
 |
Сакавік – май 1917 г., г. Ялта |
Дом у Ялце, дзе памёр Максім Багдановіч.
Фотаздымак 1924 г. Копія.
Творы М. Багдановіча. У 2 т. Менск, 1928. Т. 2. С. 325.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 2696) |
 |
Паштоўка Адама Ягоравіча Багдановіча да Льва
Багдановіча з паведамленнем пра смерць Максіма.
21 мая 1917 г. (па старым стылі).
Аўтограф А.Я. Багдановіча. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 2, спр. 27, арк. 41-41 адв.) |
 |
Магіла Максіма Багдановіча ў Ялце ў 1924 г.
падчас яе наведвання беларускімі пісьменнікамі А. Вольным, У. Дубоўкам, А.
Александровічам.
Фотаздымак. Копія.
Максім Багдановіч. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 3. Мінск. 1995.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў) |
 |