Першыя выданні твораў Янкі Купалы

Збор твораў у 6 тамах

Збор твораў. У 6 тамах. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925-1932.

Гэта першае шматтомнае выданне твораў Купалы і ўвогуле першы збор твораў у гісторыі беларускай літаратуры. Падрыхтаваны самім паэтам. Аўтар уважліва пераглядаў кожны тэкст, рабіў каментарыі да слоў, змяняў назвы твораў, асобныя дапрацоўваў, выпраўляў памылкі папярэдніх выданняў. У збор увайшлі практычна ўсе творы, напісаныя Я. Купалам да сярэдзіны XX ст. У выніку аналітычнай зверкі ўсіх вядомых рукапісных і друкаваных крыніц устаноўлена, што Збор твораў 1925-1932 гг. найбольш дакладнае, поўнае аўтарызаванае выданне, падрыхтаванае Купалам.

(Бібліятэка БДАМЛМ, т. 1 — № 2393, т. 2 — № 2435, т. 3 — № 2436, т. 4 — № 2437, т. 5 — № 2434, т. 6 — № 2438)