«Сялянка»
Анатацыя
Першае выданне В. Дуніна-Марцінкевіча. У ім змешчана лібрэта музычна-драматычнага твора "Ідылія" (другая назва "Сялянкі"), напісанага ў першай палове 1840-х гг. і прасякнутага ідэяй прымірэння класаў. Аўтар высмейвае нізкапаклонства перад усім замежным, праводзіць думку, што сяляне могуць выступаць носьбітамі высокамаральных якасцяў, мець такую ж тонкую душу, як і іх паны. Калі сяляне будуць з любоўю і пашанай ставіцца да сваіх уладароў, тыя павінны адказваць ім шчырай удзячнасцю, праяўляць добразычлівасць і клопат. У творы паны размаўляюць па-польску, іншыя персанажы па-беларуску.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва ёсць рукапіс лібрэта нявызначанай асобы з праўкай (1930-я гг.).
Цытата
"
Кароль
…Калі ўспомню, што гэта тое месца, дзе трэба
будзе пражыць канец свайго жыцця, то аж сэрца
сціскаецца. О, чаму край наш дагэтуль яшчэ не можа
набраць тае цывілізацыі, якою адзначаецца
Францыя? Тут усё так панура! так глуха!
…Няма нідзе, як у Францыі!.. Там кожная хоць бы
найпрасцейшая сялянка далёка асвячнейшая за
тутэйшую паненку. О Францыя, Францыя!"
Юлія
…Скажу шчыра, што мы, сялянкі, тым рознімся ад
вялікіх пань, што ніякай не маем хітрасці. Што чуе
сэрца, тое без страху гавораць нашыя вусны…
Кароль
…Не магу апомніцца ад здзіўлення з самога сябе!
Мімаволі закахаўся ў нейкую сялянку… я, каторы
дагэтуль лічыў іх за быдла, цёмнае, нічым не
ўлагоджанае!… Што ж бы на гэта сказалі парыжскія
прыгажуні?
Юлія
…Дазволь мне, пане, падараваць табе гэты…
падарунак… Прымі яго з шчырым сэрцам і выслухай
чулыя просьбы сваіх падданых: астанься тут з намі
і шукай асалоды ў шчасці тых, для каторых, пасля
бога, ты найдаражэйшы.
Кароль
…Цяпер адзінае жаданне нарадзілася ў маім сэрцы:
у шчаслівым вясковым зацішшы, далёка ад турбот і
непакою свету, на ўлонні падобнае да цябе вернай
таварышкі, сярод падданых, як сярод уласных
дзяцей, праводзіць рэшту дзён жыцця і не жадаць
на зямлі іншай раскошы.
…Я пераканаўся, што нашыя сяляне маюць добрыя
сэрцы; што мы іх не ведаем; што ані жыць з імі, ані
іх ужыць не ўмеем. Цяпер больш ніколі іхняга лёсу
не паверу на чужыя рукі, але і свой уласны з імі
злучу. Хачу іх любіць і каб яны мяне любілі…"