Зборнік вершаў «Водгульле»

Анатацыя

Другі зборнік вершаў Я. Коласа, у які ўвайшлі 114 твораў, напісаных у 1908-1921 гг. Большасць з іх падрыхтавана ў час Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 г. Гэтыя падзеі моцна паўплывалі на змест вершаў, дзе адлюстраваны глыбокія асабістыя перажыванні аўтара, жаль з прычыны пакут людзей ад вайны. У той жа час бачна змена настрояў паэта, якая выразілася ў пераарыентацыі акцэнтаў у творчасці на ідэі барацьбы за новае лепшае жыццё. Гэта першая кніга Я. Коласа заўважаная прафесійнымі крытыкамі.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 19636)

Цытата

«Люд! Пракапайся: толькі мы самі —
Долі свае кавалі.
Годзі жа, досыць панукаць намі,
Гнаць з нашай роднай зямлі!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы.
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблы граніцы..!
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі.
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзі тэй крыўды! У ногу з братамі
Подзем наш край вызваляць.»

(«Беларускаму люду». 1921 г.)