“Белорусский народный дом имени Максима
Богдановича”.
Інфармацыя аб арганізацыі ў г. Мінску Беларускага народнага дома імя Максіма
Багдановіча на базе Польскага народнага дома на Ніжняй Ляхаўцы.
12 мая 1918 г.
Машынапіс. Информационный листок № 20. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 325, воп. 1, спр. 8, арк. 32-32 адв.) |
 |
“Годовщина смерти Максима Богдановича”.
Аб’ява аб жалобнай вечарыне, прысвечанай гадавіне смерці Максіма Багдановіча.
22 мая 1918 г.
Машынапіс. Информационный листок № 24. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 325, воп. 1, спр. 19, арк. 206 адв.) |
 |
“Литературный вечер памяти М. Богдановича”.
Паведамленне аб Літаратурнай вечарыне памяці Максіма Багдановіча, якая
адбылася 25 мая 1918 г. у Народным доме імя Максіма Багдановіча.
30 мая 1918 г.
Машынапіс. Информационный листок № 28. На рускай мове.
(НАРБ, ф. 325, воп. 1, спр. 8, арк. 63) |
 |
“Вечар памяцi М. Багдановiча”.
Артыкул Адама Бабарэкі.
20 чэрвеня 1923 г.
Друкаванае. Газета “Савецкая Беларусь”. 1923. № 137. С. 4.
(НАРБ, бібліятэка) |
|
“Пясьняр хараства і адраджэньня”. Артыкул М.
Краўцова, прысвечаны 10-годдзю з дня смерці Максіма Багдановіча (без пачатку).
Друкаванае. Выразка з газеты “Беларускі дзень”.
1927 г.
(БДАМЛМ, ф. 3, воп. 1, арк. 46) |
 |
Старонка газеты “Советский Крым”, прысвечаная
Максіму Багдановічу ў сувязі з яго 90-годдзем.
Друкаванае. Выразка з газеты “Советский Крым”. 1981. 6 снежня. На рускай
мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 2, арк. 11) |
 |
Старонка газеты “Чырвоная змена”,
прысвечаная Максіму Багдановічу ў сувязі з яго 90-годдзем.
Друкаванае. Выразка з газеты “Чырвоная змена”. 1981. 8 снежня. С. 4.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 3, арк. 7) |
 |
“Памяти поэта”.
Інфармацыя аб наведванні беларускай дэлегацыяй магілы Максіма Багдановіча ў
Ялце.
Друкаванае. Выразка з газеты “Советская Белоруссия”. 1991. 31 мая. На рускай
мове.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 18, арк. 4) |
 |
“Яшчэ адзін куточак запаветны…”.
Артыкул А. Марціновіча аб святкаванні сотых угодкаў Максіма Багдановіча ў
вёсцы Вяззе Асіповіцкага раёна.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1991. 30 жніўня. №
35.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 18, арк. 6) |
 |
“Па Максімавых сцежках”.
Інфармацыя Б. Крапака аб адкрыцці выставы да 100-годдзя Максіма Багдановіча.
Друкаванае. Выразка з часопіса “Беларусь”. 1991. № 12.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 14, арк. 7) |
 |
“Свята Максіма”.
Артыкул Н. Загорскай аб святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Максіма
Багдановіча на Яраслаўшчыне.
Друкаванае. Газета “Літаратура і мастацтва”. 1991. № 45.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 18, арк. 1-2) |
 |
“Вечнае сумленне Беларусі”.
Артыкул пра ўрачысты вечар да сотых угодкаў Максіма Багдановіча ў г. Мінску
з удзелам Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Фрыдэрыка Маера і інфармацыя аб
святкаванні юбілею ў Мінску, Гродне, Сумах і Ялце.
Друкаванае. Выразка з газеты “Літаратура і мастацтва”. 1991. 13 снежня.
(БДАМЛМ, ф. 153, воп. 3, спр. 18, арк. 18) |
 |