Аповесць «Адшчапенец»

Анатацыя

Напісаны ў 1930-1931 гг. твор, які складаецца з 36 частак, прысвечаны калектывізацыі і адлюстроўвае драматызм яе правядзення для вёскі. У першым аўтарскім варыянце аповесць была востраактуальна для свайго часу і выходзіла на праблемы агульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсавання тагачасных падзей "Паднятую цаліну" М. Шолахава і "Краіну Муравію" А. Твардоўскага.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 7767)

Цытата

"Многа было гутарак аб Пракопу. Разважаючы аб ім і дзелячыся гэтаю нязвычайнаю навіною, часамі і пасміхаліся людзі, але гэта быў смех жалю, няпэўнасці і сумнення. Трэслі галовамі, паціскалі пячыма, і няпрыемнае ўнутранае пачуццё халадком павявала на сэрца. Ва ўсякім разе знак гэта ня добры: ня ўспелі яшчэ і прыступіць да афармлення колгасу, а ўжо чалавек выбыў з грамады, заявіўшы гэтым свой протэст. І невядома, куды ён пашоў і што ён замысліў. Некаторыя, найбольш уражлівыя затонцы ўпотайку прыглядаліся, ці не ляжыць дзе Пракопаў труп. Словам настрой быў панылы."