Зборнік вершаў «Адцьвітаньне»

Анатацыя

Складаецца з 38 вершаў, пераважная большасць якіх напісана да 1915 г. ці ў 1918-1919 гг. Нямала вершаў, прысвечаных прыродзе, ёсць творы пра паэзію працы вясковай жанчыны, пра гістарычнае мінулае Беларусі. У многіх вершах прысутнічае фальклорны элемент.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2428)

Цытата

«Як сама царыца
Ў залатой кароне
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
А яна — царыца
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.

Смела йдзе у сонцы
Ўся сама — як сонца,
Гэта жнейка наша
Ў нашае старонцы.»

(«Жняя». 1911 г.)