Паэма «Магіла льва»

Анатацыя

Твор завершаны ў 1913 г. Упершыню апублікаваны ў газеце «Беларусь» у 1920 г. У аснове сюжэта — легенда пра ўзнікненне г. Магілёва, пра асілка Машэку, нібыта пахаванага на гары з назваю Магіла льва, або Машэкава гара. Легенда паслужыла толькі сюжэтнай канвой твора. Вобраз Машэкі атрымаў прынцыпова розную ад фальклорнай інтэрпрэтацыю. Аўтар разглядае праблему гістарычнай крыўды народа і ад яе пераходзіць на вырашэнне праблемы ўзаемаадносін выключнай асобы і грамады.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 1723)

Цытата

«Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі
Хоць толькі ў песні ажыве.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Людская хітрасць даніманнем
Патрапіць шмат зла натварыць,
Калі прыкінецца святляным
Святлом, што праўдаю гарыць.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Што ёсць на свеце горш ад помсты,
Што знойдзеш ад яе страшней,
Каго не згоніць з сцежкі простай,
Не ўкіне ў цьму, за ноч цямней?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Як чалавек ні азвярэе
З якіх там колечы прычын, —
Надойдзе час і азарэе
Яго душа хоць міг адзін.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Так страшны той разбойнік згінуў,
Што ўмеў любіць і забіваць;
На грэх пусціўся праз дзяўчыну
І мусіў праз яе сканаць.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Яго высокую магілу —
Дзе лес ды вецер панаваў —
Знаць, што вялікую меў сілу,
«Магілай Льва» народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.»