Главная / Тематические разработки и базы данных / Выдающиеся личности / Я.Купала і Я.Колас / Якуб Колас / Першыя выданні твораў / Творы для дзяцей / Зборнік твораў для дзяцей «Міхасёвы прыгоды»
Зборнік твораў для дзяцей «Міхасёвы прыгоды»
Анатацыя
Зборнік для дзяцей, які складаецца з 18 твораў. Асноўным з’яўляецца паэма «Міхасёвы прыгоды», прысвечаная аўтарам малодшаму сыну, галоўнаму герою твора. Таксама ўключаны вершаваная казка «Дзед і мядзведзь», сатырычны верш «Савось-распуснік». Акрамя тэмы дзяцінства вялікае месца нададзена апісанням прыроды. У кнізе шмат пейзажных вершаў.
(Бібліятэка
БДАМЛМ,
№ 10789)
Цытата
«Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша −
Конікі трашчаць.»
(«На лузе». [1935-1951 гг.])