Ананімныя творы ХІХ ст. “Не хачу я гарэліцы”, “Вясна”.
Перапісаныя Б. Эпімах-Шыпілам у 1887 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр.1361, арк. 1, 1 адв., 2) |
|
“Biеłаrusskaja Chrestomatija” (“Беларуская хрэстаматыя”) (тытульны аркуш, асобныя творы).
Зборнік 27 паэтычных твораў беларускіх аўтараў (Ф. Тапчэўскага, І. Тамашэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, А. Паўловіча і інш.).
Творы сабраныя і запісаныя Б. Эпімах-Шыпілам у 1889-1931 гг., частка з якіх у той час не была апублікавана.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1256, арк. 1, 2, 2 адв., 3, 3 адв., 32, 32 адв., 33, 33 адв. )
|
|
Фарс-вадэвіль В. Дуніна-Марцінкевіча “Zaloty” (“Залёты”) (1870 г.) (урыўкі).
Рукапісная копія, знятая ў 1893 г. Б. Эпімах-Шыпілам з арыгінала, дасланага А. Ельскім з уласнага архіва
Аўтограф і экслібрыс Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай (лацінскім шрыфтам) і польскай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1283, арк. 2-4, 59)
|
|
Прадмова В. Дуніна-Марцінкевіча да яго перакладу (1859 г.) паэмы А. Міцкевіча “Pan Tadeusz” (“Пан Тадэвуш”)
на беларускую мову (урыўкі).
Паэма і прадмова да яе, перапісаныя Б. Эпімах-Шыпілам у 1893 г. з экзэмпляра, выдадзенага ў Вільні ў 1859 г.
Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1283, арк. 62, 119)
|
|
“Rewizya Woiewodztwa Połockiego” (“Рэвізія ваяводства Полацкага”) (фрагмент).
Перапісаная Б. Эпімах-Шыпілам з тэкста, датаванага 1580 г. у [1895-1896 гг.].
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На польскай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр.1333, арк. 1, 1адв., 2, 2 адв.)
|
|
Верш Гаўрылы “Музыкант беларускі” [1900-1905 гг.].
Аркуш з невядомага зборніка, выдадзенага гектаграфічным спосабам.
На беларускай мове лацінскім шрыфтам. Экслібрыс Б. Эпімах-Шыпілы.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1001, арк. 2)
|
|
Jan Łucevicz “Wiersze” (Іван Луцэвіч “Вершы”) (1910 г.) (тытульны аркуш, верш).
Сшытак з 22 вершаў Янкі Купалы, перададзены ім на захоўванне Б. Эпімах-Шыпілу (1910 г.), упершыню апублікаван ў 1972 г. Машынапіс. Аўтограф Янкі Купалы (Івана Луцэвіча).
На польскай мове.
(Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, КП 13, А-13).
|
|
“Дзесяць Боскіх прыказанняў”. “Запісаў Б. Эпімах-Шыпіла ад ксяндза Андрэя Буевіча, былога пробашча касцёла Святой Кацярыны ў Пецярбургу, цяпер Маскоўскага вайсковага капелана, які чуў іх ад падкасцельных старцаў”.
Друкаванае. Газета “Беларус”. Вільня. 1913. 8 жніўня.
На беларускай мове лацінскім шрыфтам.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў,)
|
|