Справа
па прадстаўленні Віленскага цэнзурнага камітэта
аб рукапісе «Пана Тадэвуша» і аб
распаўсюджанні забароны прымянення польскага
шрыфту для маларасейскай мовы і беларускай
гаворкі» (урыўкі).
1859 г.
Машынапіс.
Копіі.
На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66,
воп. 1, спр. 672, арк. 19-23, 42, 43) |
|
Тлумачэнне В.
Дуніна-Марцінкевіча ў Галоўны цэнзурны камітэт
аб выданні перакладу паэмы А. Міцкевіча “Пан
Тадэвуш” .
г. Мінск. 8
верасня 1859 г.
Копія.
На рускай
мове. Аўтограф В. Дуніна-Марцінкевіча.
(БДАМЛМ,
Бібліятэка электронных копій) |
|
Адносіна
Часовага ваеннага губернатара Мінскай губерні
Віцебскаму цывільнаму губернатару з
канфідэнцыяльнымі звесткамі аб памешчыку
Мінскай губерні В. Дуніну-Марцінкевічу і яго дочках
(урывак).
г.
Мінск. 26 снежня 1861 г.
На
рускай мове.
(НГАБ, ф. 1430, воп. 1, спр. 31048, арк. 1-1адв.) |
|
Адносіна Часовага ваеннага губернатара Мінскай губерні Віцебскаму
цывільнаму губернатару аб устанаўленні сакрэтнага нагляду за памешчыкам
В. Дуніным-Марцінкевічам на працягу ўсяго тэрміну знаходжання ў
Віцебскай губерні ў сувязі з распаўсюджваннем ім антыўрадавых сачыненняў.
5
сакавіка 1862 г.
На
рускай мове.
(НГАБ, ф. 1430, воп. 1, спр. 31048, арк. 4-4адв.) |
|
Рапарт
віцебскага земскага спраўніка Віцебскаму
цывільнаму губернатару аб выкананні
цыркулярнага прадпісання ад 3 студзеня 1862 г. па
ўстанаўленні нагляду за
В. Дуніным-Марцінкевічам у выпадку яго
знаходжання на тэрыторыі губерні, дзе ўказана,
што “памешчык Мінскай губерні Вікенцій
Марцінкевіч у Віцебскім павеце дасюль не
з’яўляўся …”
27 сакавіка 1862 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1430, воп. 1, спр. 31048, арк.
7) |
|
Кастусь
Каліноўскі — грамадскі дзеяч, адзін з кіраўнікоў
паўстання 1863 г.
Партрэт. Фотарэпрадукцыя.
(БДАМЛМ,
Бібліятэка электронных копій) |
|
Алфавітны
спіс асоб, якія ўдзельнічалі ў паўстанні 1863 г., з
пазначэннем іх секвестраванай, канфіскаванай і
забароненай маёмасці, дзе пад №10 паказаны В.
Дунін-Марцінкевіч.
1863-1865 гг.
На рускай мове.
(НГАБ, ф.
299, воп. 2, спр. 6062, арк.1а адв.) |
|
Перапіска Найвысачэйша заснаванай
у г. Мінску па палітычных справах камісіі з
Мінскім цывільным губернатарам і Часовым
ваенным губернатарам Мінскай губерні аб
неабходнасці правядзення допыту «дзяўчыны
Марцінкевіч, якая ўтрымлівалася ў астрозе» у сувязі з яе дзеяннямі па
падтрымцы асуджанага на смерць палітычнага
зняволенага Жмачынскага (урывак).
г.
Мінск. 9 жніўня 1863 г.
На рускай
мове.
(НГАБ, ф.
1418, воп.1, спр. 5, арк. 1) |
|
Адносіна
Мінскага цывільнага губернатара Гродзенскаму цывільнаму
губернатару аб вышуку і арышце двараніна
Мінскага павета В. Дуніна-Марцінкевіча.
г. Мінск. 21 студзеня 1864
г.
На рускай мове.
(НГАБ у г.
Гродна, ф. 1, воп. 34, спр. 1511, арк. 1-1адв.) |
|
Спіс асоб, месца знаходжання якіх
падчас падзей 1863 г. не было ўстаноўлена, дзе пад № 8 пазначаны В. Дунін-Марцінкевіч,
памешчык Мінскага павета.
24
верасня 1864 г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф.
299, воп. 1, спр. 582, арк. 338) |
|
Паведамленне
канцылярыі Мінскага цывільнага губернатара
мінскаму павятоваму спраўніку аб вызваленні
памешчыка Мінскага павета Вікенція Іванава
Марцінкевіча ад нагляду паліцыі ў 1871 г. «з
забаронай жыхарства ў сталіцах і сталічных
губернях».
28 мая 1876
г.
На рускай мове.
(НГАБ, ф.
295, воп. 1, спр. 3022, арк. 38-38адв.) |
|