Зборнік паэзіі «Безназоўнае»

Анатацыя

У зборнік увайшлі паэма «Безназоўнае», драматычная паэма «На папасе» (1913 г.), вершы, напісаныя пераважна ў 1919-1924 гг., пераклады з польскай мовы верша К. Уейскага і байкі Ю. Крашэўскага. Вершы прасякнуты глыбокім роздумам над гістарычным мінулым і будучыняй роднай зямлі і яе народа.

(Бібліятэка БДАМЛМ, № 2495)

Цытата

«…О так! Я — пралетар!..
Яшчэ учорах раб пакутны —
Сягоння я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!

Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно… не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!»

(«…О так! Я — пралетар!..». 1924 г.)