Ліст Б. Эпімах-Шыпілы да Паўла Шыбанава, бібліёграфа і калекцыянера, з просьбай аб высылцы для моўнага даследавання кнігі з апавяданнем Гаршына “Сыгнал” у перакладзе на беларускую мову.
г. Санкт-Пецярбург — г. Масква. 6 жніўня 1891 г.
Друкаванае. Копія з публікацыі А.Каўкі «Прафесар беларускага штаба». Літаратурна-навуковы гадавік “Скарыніч”. Мн., Маст. літаратура. 1991. С. 142-143. На рускай мове.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
|
|
Бібліяграфічны спіс літаратуры пра князя Адама-Юрыя Чартарыйскага (на 74 наймення), складзены Б. Эпімах-Шыпілам у 1893 г.
На польскай, рускай, французскай, англійскай, нямецкай мовах.
Друкаванае. Копія з кнігі І. Карнілава “Задачи русского просвещения в его прошлом и настоящем”. С.-Пецярбург. 1902. С. 175-180.
(БДАМЛМ, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў)
|
|
Прашэнне памочніка бібліятэкара Б. Эпімах-Шыпілы на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб садзейнічанні ў сувязі з вывучэннем гісторыі Полацкай зямлі ў атрыманні для часовага выкарыстання з Ваенна-вучонага архіва Галоўнага штаба рукапісу “Rewizye woiеwodztwa Polockiego” (“Рэвізія ваяводства Полацкага”) 1552 г. для параўнання яго з арыгіналам і падрыхтоўкі да выдання. г. Санкт-Пецярбург. 18 снежня 1895 г.
Рукапіс. Аўтограф Б. Эпімах-Шыпілы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 23)
|
|
Прашэнне бібліятэкара А. Крэйсберга на імя рэктара Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб звальненні памочніка бібліятэкара Б. Эпімах-Шыпілы ў адпачынак на летні вакацыйны час з 11 чэрвеня па 20 жніўня 1900 г. у Аўстрыю з навуковай мэтай і для азнаямлення з уладкаваннем і парадкамі тамтэйшых бібліятэк.
г. Санкт-Пецярбург. 30 мая 1900 г.
Рукапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга, ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 31)
|
|
Рашэнне бібліятэчнай камісіі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб камандзіраванні ў Брусель на міжнародны кангрэс архіварыусаў і бібліятэкараў двух памочнікаў бібліятэкара універсітэта Б. Эпімах-Шыпілу і І. Мурзіна і рашэнне праўлення Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта аб камандзіраванні Б. Эпімах-Шыпілы без грашовай дапамогі універсітэта.
г. Санкт-Пецярбург. 6 красавіка 1910 г.
Машынапіс на бланку ўстановы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 435, копія з ЦДГА г. Санкт-Пецярбурга: ф. 14, воп. 1, спр. 9212, арк. 39)
|
|
Перапіска Б. Эпімах-Шыпілы і Юліяна Дрэйзіна, музыказнаўца, перакладчыка, педагога, якая тычыцца артыкула Ю. Дрэйзіна аб беларускай музыцы і яго перакладаў “Антыгоны” Сафокла і “Вакханак” Еўрыпіда.
г. Ленінград — м. Ветрына Полацкай акругі — г. Магілёў — г. Мінск. 10 чэрвеня — 17 кастрычніка 1925 г. Рукапіс. Аўтографы Б. Эпімах-Шыпілы і Ю. Дрэйзіна. На беларускай, рускай, лацінскай, грэчаскай мовах.
(БДАМЛМ, ф. 401, воп. 1, спр. 15, арк. 1,2, 4, 5, 8, 11, 12)
|
|
Слоўнік Б. Эпімах-Шыпілы (з тлумачэннем па рэгіянальных дыялектах) [1925-1930 гг.] (фрагмент) і каментарый навукоўца Р. Семашкевіча.
Друкаванае. Часопіс “Полымя”. 1969. № 7. С. 225-229. Публікацыя Р. Семашкевіча “Слоўнік Б. Эпімах-Шыпілы”.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
|
|
Матэрыял Мікалая Каспяровіча, мастацтвазнаўца, краязнаўца, лексікографа, аб дзейнасці Б. Эпімах-Шыпілы.
Друкаванае. Часопіс “Маладняк”. 1927. № 6. Публікацыя М. Каспяровіча “Матэрыялы для вывучэння Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва”. С. 73-74.
(БДАМЛМ, бібліятэка)
|
|
Кніга Мікалая Каспяровіча “Віцебскі краёвы слоўнік. Матэрыялы.”
Пад рэдакцыяй М. Байкова і прафесара Б. Эпімах-Шыпілы г. Віцебск. 1927. (вокладка).
Друкаванае.
(БДАМЛМ, бібліятэка, № 4739)
|
|
Бібліяграфічная анатацыя Яўхіма Карскага мовазнаўца, этнографа на “Віцебскі краёвы слоўнік” пад рэдакцыяй М. Байкова і Б. Эпімах-Шыпілы (Віцебск, 1927.) (фрагмент).
[Не раней 1929 г.]
Друкаванае. Выразка з часопіса. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1153, арк. 3, 3 адв., 4)
|
|
Даследаванне Яўхіма Карскага “Червенский говор” (из белорусской диалектологии) па выданню “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” пад рэдакцыяй М. Байкова і Б. Эпімах-Шыпілы (Мінск, 1929) (фрагменты). [Не раней 1929 г.]
Друкаванае. Выразка з часопіса. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 66, воп. 1, спр. 1154, арк. 1, 1 адв., 7)
|
|