Аповесць «У глыбі Палесся»

Анатацыя

Твор аўтабіяграфічны, напісаны на аснове сапраўдных фактаў з жыцця аўтара. Я. Колас стварыў галерэю партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, адлюстраваў духоўныя пошукі лепшых прадстаўнікоў народа ў пачатку XX ст. Аповесць з’явілася другой часткай трылогіі «На ростанях».

(Бібліятэка БДАМЛМ № 10299)

Цытата

«Няхай мы — тыя дрэвы ў полі, што стаяць пад ветрам, няхай нахіляюцца галіны ў той бок, куды дзьме вецер. Але ж ветры веюць з розных бакоў, і галіны хіляцца і туды, і сюды. Аднак здаровае, моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго больш нахіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца.»