Архіўныя дакументы і матэрыялы пра Янку Купалу

Асабістае жыццё і службовая дзейнасць


Прызыўны спіс 1-га ўчастка Мінскага павета (фрагмент), дзе пад № 164/213 пазначаны Іван Дамінікавіч Луцэвіч. 1903 г. На рускай мове.
(НГАБ, ф. 1, воп. 1, спр. 4063, арк. 206)

спасылка  на дакумент

І. Луцэвіч у перыяд працы малодшым прыказчыкам у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні.
1904 г.
(БДАКФФД, 0-105083)

Здымак

І. Луцэвіч (Я. Купала)у перыяд працы ў газеце «Наша ніва».
г. Вільня. 1908 г.
(БДАКФФД, 0-2047)

Здымак

І. Луцэвіч (Я. Купала) у перыяд вучобы на агульнаадукацыйных курсах А.Чарняева.
г. Санкт-Пецярбург. 1909 г.
(БДАКФФД, 0-2163)

Здымак

Слухач агульнаадукацыйных курсаў А. Чарняева І. Луцэвіч (Я. Купала) сярод студэнтаў-беларусаў.
г. Санкт-Пецярбург. 1910 г.
(БДАКФФД, 0-63041)

Здымак

І. Луцэвіч (Я. Купала) у перыяд вучобы на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева.
г. Санкт-Пецярбург. 1910 г.
(БДАКФФД, 0-64965)

Здымак

І. Луцэвіч (Я. Купала) са сваёй жонкай Уладзіславай Францаўнай Станкевіч.
1916 г.
(БДАКФФД, 0-64948)

Здымак

Рахунак, прад’яўлены І. Луцэвічам (Я. Купалам) газеце “Беларусь”, за публікацыю яго твораў.
г. Мінск. Не пазней 29 лістапада 1919 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 368, воп. 2, спр. 6, арк. 83)

спасылка  на дакумент

Ведамасць № 1 на пенсію (заробак) супрацоўнікам часопіса «Рунь», у тым ліку яго рэдактару І. Луцэвічу (Я. Купалу).
г. Мінск. 3 мая 1920 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(НАРБ, ф. 368, воп. 2, спр. 7, арк. 60адв.-61)

спасылка  на дакумент

Заява ў Мінскі камунальны аддзел аб продажы дома І. Луцэвічу (Я. Купале).
г. Мінск. 1926 г.
На рускай мове.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, ф. 354, воп.2, спр. 41, арк. 19)

спасылка  на дакумент

Анкета Луцэвіча І.Д (Я. Купалы), кандыдата ў члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 8-га склікання.
1927 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскім бланку.
(НАРБ, ф. 6, воп. 1, спр. 2258, арк. 119—120)

спасылка  на дакумент

Ліст І. Луцэвіча (Я. Купалы) у час знаходжання на лячэнні ў Карлсбадзе да брата жонкі В. Станкевіча.
Чэхаславакія. 12 жніўня 1927 г.
Аўтограф Я. Купалы на друкарскай паштоўцы. На польскай мове.
(Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, КП 387/А 387)

спасылка  на дакумент

Я. Купала з жонкай У. Луцэвіч і пісьменнікамі А. Александровічам, А. Вольным, Ц. Гартным, У. Дубоўкам, архівістам М. Мялешкам на адпачынку ў Ялце.
24 жніўня 1929 г.
(БДАМЛМ, ф. 27, воп. 1, спр. 15, арк. 1)

Здымак

Дарчы надпіс Янкі Купалы даўняй знаёмай, дзеячу культуры Паўліне Мядзёлцы на зборніку яго твораў 1918-1928 гг.
г. Мінск. 19 мая 1930 г.
Аўтограф Я. Купалы.
(Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, КП 739/1 кн-12)

спасылка  на дакумент

Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага аб лячэнні ў Кіславодску.
9 снежня 1933 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 8, арк. 1-2)

спасылка  на дакумент

Ліст Я. Купалы да рускага паэта і перакладчыка С. Гарадзецкага з запрашэннем адпачыць на дачы Купалы ў Ляўках.
15 ліпеня 1935 г.
Аўтограф Я. Купалы. На рускай мове.
(БДАМЛМ, ф. 8, воп. 2, спр. 9, арк. 1–2)

спасылка  на дакумент

Я. Купала ў рабочым кабінеце.
г. Мінск. 2 лістапада 1940 г.
(БДАКФФД, 0-21672)

Дарчы надпіс спявачцы Л. Александроўскай, зроблены на фатаграфіі Я. Купалы яго жонкай У. Луцэвіч.
26 жніўня 1942 г.
(БДАМЛМ, ф. 316, воп. 1, спр. 856, арк. 1)

спасылка  на дакумент