Удзельнікі праекта (падрабязней)

Каардынацыю працы па зборы архіўных крыніц, кансультацыйную падтрымку і ўзгадненне падрыхтаваных да размяшчэння на сайце матэрыялаў праводзілі начальнік аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Г. Жалняркевіч і кансультант аддзела М. Ялінская.

Фарміраванне інфармацыйнага напаўнення і тэхнічныя аспекты працы над праектам па прадстаўленні распрацаваных матэрыялаў у Інтэрнэце знаходзіліся ў кампетэнцыі супрацоўнікаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі:
— кіраўнік праекта – Д. Глазоўская;
— распрацоўка зместу праекта – Д. Глазоўская, А. Саламевіч, С. Марасанава;
— тэхнічнае забеспячэнне размяшчэння матэрыялаў праекта ў сетцы Інтэрнэт – Г. Дашкевіч, Д. Астраверджанка, В. Адамчык.

Значную працу па пытаннях фарміравання інфармацыйнага напаўнення раздзелаў аб архіўных дакументах і матэрыялах і першых выданнях твораў В. Быкава правялі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. Запартыка, Т. Іванова, Т. Кекелева, К. Петухова.

У выяўленні дакументаў па тэме праекта і падрыхтоўцы іх электронных копій таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі:
— Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў –Т. Рахманько, А. Палішчук, Т. Новікава, Ю. Курневіч;
— Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – М. Старасценка, Н. Сонцава, А. Шапавал-Канапацкая;
— Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі – В. Мусвідас;
— Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці – В. Шнэк;
— Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці – В. Міхайлюк.